что такое склон в белорусском языке
Прэзентацыя па беларускай мове на тэму «Скланенне назоўнікаў»
Описание презентации по отдельным слайдам:
Змяненне слова па склонах называецца скланеннем. Таксама скланеннем называюцца словы, аб’яднаныя агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах.
Узгадаем парадак склонаў у беларускай мове і пытанні да кожнага з іх. Назоўны склон: хто? што? Родны склон: каго? чаго? Давальны склон: каму? чаму? Вінавальны склон: каго? што? Творны склон: кім? чым? Месны склон: аб кім? аб чым?
У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення.
Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. Мыш
Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення: рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя Жарабя
нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыо, метро; Кафэ Метро
назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: нажніцы; назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы.
в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё; Метро Радыё
г) складанаскарочаныя словы: ВДУ, БДУ.
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Скоростное чтение
Курс повышения квалификации
Актуальные вопросы теории и методики преподавания в начальной школе в соответствии с ФГОС НОО
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-566410
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Безлимитный доступ к занятиям с онлайн-репетиторами
Выгоднее, чем оплачивать каждое занятие отдельно
ОНФ проверит качество охраны в российских школах
Время чтения: 2 минуты
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Каждый третий российский школьник хотел бы стать разработчиком игр
Время чтения: 2 минуты
Службы примирения появятся в каждой школе Москвы до конца учебного года
Время чтения: 1 минута
Минпросвещения подготовило проект плана по модернизации детских лагерей в России
Время чтения: 3 минуты
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
скланенне
Канчаткі назоўнікаў I скланення
Склон | Аснова | |||
цвёрдая | зацвярдзелая | г; к; х | мяккая | |
давальны, | -е | -ы | -е;-э;-ы | -і |
месны | вадзе плаксе Ганне | мяжы задзіры Веры | кнізе,страсе цётцы, шчацэ | песні соні Каці |
Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў
Склон | Аснова | |||
цвёрдая | зацвярдзелая | г; к; х | мяккая | |
давальны, | -у | -ю | ||
месны | мужчыну плаксу Мікіту | творцу задзіру Мішу | дзядзьку калегу Янку | дзядулю соню Васю |
Скланенне
У назоўніках II скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным і месным склонах адзіночнага ліку.
— асоб, жывых істот: настаўніка, мураўя;
— канкрэтныя прадметы: дома, вянка;
— арганізацыі, прадпрыемствы, установы: інстытута, завода;
— насельныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, пасёлка, Магілёва;
— адзінкі вымярэння: кілаграма, месяца, рубля;
— навуковыя тэрміны: дзеяслова, электрона.
— зборныя прадметы, рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: гароху, чаю, мёду, кіслароду, але хлеба, аўса;
— з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, змроку, цыклону;
— прасторавыя і часавыя паняцці: краю, часу, лугу, усходу;
— абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: розуму, спакою, прыезду;
— грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: феадалізму, дарвінізму.
Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчатка ў залежнасці ад значэння: адпачынак пачаўся пятага лістапада (адзінка вымярэння) – пара залатога лістападу (абстрактны назоўнік), сядзець каля вяза (канкрэтны прадмет) – палічка з вязу (матэрыял).
У месным склоне назоўнікі адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы.
Урок па беларускай мове на тэму «Назоўны склон» (4 клас)
Мэты: фарміраваць уменне адрозніваць назоўнікі, якія ўжыты ў назоўным склоне, ад іншых назоўнікаў у сказе, паказаць ролю назоўнікаў у сказе; развіваць пазхнавальны інтарэс, слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.
— Усміхніцеся і пажадайце адзін аднаму прыемнага настрою і плённай працы на ўроку.
2. Праверка дамашняга задання
Вучні называюць склон выдзеленых назоўнікаў.
Мароз (Н.), на акне (М.), узоры (В.), агеньчыкі (В.), за сцяной (Т.), вецер (Н.), галінкі (В.), дрэў (Р.)
— Што такое сканенне?
3. Арфаграфічная размінка
Уставіць прапушчаныя літары, раскрыць дужкі.
Падз..мула (з)поўначы зд..ровым х..ла..ком. З..мля (па)суш..ла, (па)кр..лася цвёрдаю скар..нкаю. А (пад)но..нач (па)сыпа.. спорны сн..жок, густы і сухі. Сне.. ішо.. (у,ў)сю ноч.. і (у,ў)весь наступны (д,дз)ень. (Пад)веч..р сне.. суня(у,ў)ся. Кашлатыя лапы г..лін гнуліся пад х..лодным пластом снегу.
— Пра якую пару года ідзе гаворка ў тэксце?
— З якога гука пачынаецца слова? Як называецца літара?
-Назавіце парны глухі гук.
-Запісваем сказ пад дыктоўку.
Роўнаю пялёнкаю кладзецца снег на хаты.
-Вызначыць склон назоўнікаў.
-Які склон не сябруе з прыназоўнікамі.
5. Работа над тэмай урока
— Сёння мы працягнем працу над вывучэннем склонаў назоўніка і больш падрабязна пазнаёмімся з назоўным склонам.
-На якое пытанне адказвае назоўнік снег у сказе? Ён жывы? А калі назоўнік абазначае жывую істоту, то на якое пытанне адказвае?
Вывад: назоўнікі ў назоўным склоне адказваюць на пытанні хто? што?
-Якое слова дапамагае назоўнікам у назоўным склоне?
Прачытайце. Пастаўце пытанні да выдзеленых назоўнікаў і вызначце іх склон.
Аж вачам не верыцца.
-Падкрэсліце галоўныя члены сказа?
-Што вы заўважылі? (Калі назоўнік у сказе стаіць у назоўным склоне, то ён з’яўляецца дзейнікам, а калі назоўнік у сказе з’яўляецца дзейнікам, то ён назоўнага склона.)
Спісаць, уставіць прапушчаныя літары, падкрэсліць дзейнікі і вызначыць іх склон .
Моцна скава.. маро.. голую з..млю. Для мя..кага снегу маро.. прыгатава.. цвёрдую пасцельку.
-Назавіце астатнія назоўнікі ў сказах. Пастаўце да іх пытанні. Назоўнікі зямлю, пасцельку якога склона? Як адрозніваць назоўнікі ў назоўным склоне ад назоўнікаў ў вінавальным склоне?
Работа з дэфармаванымі сказамі па ўзроўням.
— Са слоў скласці сказы, запісаць. Падкрэсліць граматычную аснову, вызначыць склон дзейнікаў.
Спісаць, падкрэсліць дзейнікі, вызначыць іх склон.
7. Падвядзенне вынікаў урока
-На якія пытанні адказваюць назоўнікі ў назоўным склоне?
-Чым звычайна з’яўляецца ў сказе назоўнік, ужыты ў назоўным склоне7
-Як вызначыць склон назоўніка?
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Скоростное чтение
Курс повышения квалификации
Актуальные вопросы теории и методики преподавания в начальной школе в соответствии с ФГОС НОО
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-1098634
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Безлимитный доступ к занятиям с онлайн-репетиторами
Выгоднее, чем оплачивать каждое занятие отдельно
К 2024 году в каждой российской школе должен появиться спортивный клуб
Время чтения: 2 минуты
Петербургский Политех создал отдельное меню для вегетарианцев в своих столовых
Время чтения: 1 минута
ОНФ проверит качество охраны в российских школах
Время чтения: 2 минуты
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Минпросвещения предлагает закрыть пляжи детских лагерей для посторонних лиц
Время чтения: 1 минута
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Урок беларускай мовы па тэме: “Скланенне назоўнікаў” (4 клас)
па беларускай мове
Добры дзень! Я жадаю вам добрага настрою быць актыўнымі і ўважлівымі на ўроку.
А зараз давайце з вамі праверым, як вы выканалі хатняе заданне пр.126 на с.74. Вам трэба было спісаць і абазначыць склон выдзеленых назоўнікаў.
А зараз мы з вамі пагуляем. Гульня называецца “Хто хутчэй?”. У вас у кожнага на партах ляжаць карткі з заданнем. Вам трэба ўставіць канчаткі ў словы.
Хлеб у хаце беларуса — гаспадар, у працы — сябра, а ў да- розе — таварыш.Беларусы заўсёды ставіліся да хлеб.. з вялікай павагай і пашанай.Не хлеб.. адзіным жыве чалавек.
Як вы заўважылі, што адно и тое ж слова сказе мае розныя канчаткі.Для чаго гэта неабходна?(гэта неабходня для таго каб словы ў сказе правільна спалучаліся)
Што вы рабілі для таго каб правільна вызначыць канчатак у слове?(ставілі пытанне)
Змяненне назоунікаў па пытаннях называецца?(змяненнем па склонах, або скланеннем)
Нашы пальчыкі прачнуліся,
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі).
Па далоньцы пабеглі,
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот).
(Паўтарайце гэтыя рухі).
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі).
-Звярніце увагу на дошку.На ёй запісаны спалучэнні літар.
— Адкажыце калі ласка, якое спалучэнне літар тут прысутнічае?(ніжняе). Запішыце ў сшытак.
— А зараз мы працягваем з вамі працаваць над скланеннем назоўнікаў. Адгарніце старону 75-ю пр.127. Вам трэба праскланяцьсловы і запісаць іх разам са склонавымі пытаннямі. А зараз звярніце увагу на форзац 2. Заданне будзем выконваць па варыянтам. Па прадстаўніку з кожнага варыянту да дошкі, астатнія у сшытках.
Ад чаго залежаць канчаткі слоў у адным склоне?( у залежнасці ад таго на якое пытанне адказвае)
VI .Этап першаснай праверкі новых ведаў і спосабаў дзейнасці.
А зараз звярніце ўвагу на дошку. На ёй змешчаны пасловіцы, вам неабходна злучыць іх паміж сабой і вызначыць склон назоўнікаў.
Зайца ногі ратуюць. Няма байкі без праўды. Напішаш пяром – не высячэш тапаром.
VII .Этап замацавання і спосабаў дзейнасці.
-А зараз пр.128 на с.75. Што патрэбна зрабіць? ( трэба спісаць, паставіць назоўнікі у патрэбным склоне адз. л. і назваць склон гэтых назоўнікаў). Па аднаму да дошкі, а астатнія ў сшытках.
— Наступнае заданне, якое мы будзем выконваць пр.129. Вам трэба ўставіць канчаткі назоўнікаў, вызначыць склон гэтых назоўнікаў(вусна).
VIII .Этап прымянення ведаў і спосабаў дзейнасці.
А зараз практыкаванне 130. Вы будзеце выконваць самастойна.
словы ў родным і давальным скл.
у месным і творным
IX .этап абагульнення і сістэматызацыі
Зараз у парах вам трэба прыдумаць па аднаму сказу со словам дом з прыназоўнікам
уродным і давальным
у месным і творным скл.
— З якой тэмай мы працягвалі прцаваць на ўроку??
— Што называецца скланеннем назоўнікаў?
— Што неабходна для таго каб словы правільна спалучаліся ў сказе?
XI . Этап інфармацыі аб хатнім заданні.
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Скоростное чтение
Курс повышения квалификации
Актуальные вопросы теории и методики преподавания в начальной школе в соответствии с ФГОС НОО
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-506292
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Безлимитный доступ к занятиям с онлайн-репетиторами
Выгоднее, чем оплачивать каждое занятие отдельно
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Петербургский Политех создал отдельное меню для вегетарианцев в своих столовых
Время чтения: 1 минута
Службы примирения появятся в каждой школе Москвы до конца учебного года
Время чтения: 1 минута
Создана Ассоциация руководителей школ России и Беларуси
Время чтения: 1 минута
ОНФ проверит качество охраны в российских школах
Время чтения: 2 минуты
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка. |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Среда, 1 Декабрь 2021, 16:27 |
Оглавление
Правіла
Рознаскланяльныя назоўнікі
Практыкаванне № 252-1
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Падзяліце тэкст на часткі і падбярыце да іх загалоўкі.
Пінскія багны вачыма легендарнай амерыканкі
«Людзі, якія пражываюць на водных шляхах, маюць адметны характар, які розніць іх ад жыхароў іншых мясцін. У якой частцы свету яны б ні знаходзіліся — індзейцы урасы з возера Ціцікака, абарыгены папірусавых зарасляў возера К’ёга, кітайцы з дэльты ракі Янцзы, галандцы з затапляльных польдараў * — ва ўсіх іх асаблівы лад жыцця» — так пачынаецца артыкул «Пінскія балоты», які ў 30-я гады мінулага стагоддзя з’явіўся ў заходнім друку.
Палес..кія нататкі в..домай ам..рыканскай вандроўніцы Луізы Арнер Бойд імя якой вядома ва ўсім свеце апублікавалі ў 1936 годзе на польскай н..мецкай францу..скай і адпаведна англійскай мовах але толькі ў 2016 годзе нарысы вы..шлі (па)беларуску.
Луіза Арнер Бойд у сярэдзіне 30-х гадоў ХХ стагоддзя адкрыла свету Палессе. Праз сотні фотаздымкаў Новы Свет і Заходняя Еўропа ўбачылі край неабсяжных балот і незлічоных рэк ва ўсёй яго шматаблічнасці, самабытнасці і непаўторнасці. Навуковая спадчына вандроўніцы дае сучаснікам унікальную магчымасць скрозь таўшчыню падзей і часоў зірнуць на мінулую эпоху непрадузятым, напоўненым глыбокай сімпатыяй да простых жыхароў Палесся поглядам амерыканскай даследчыцы (Паводле П. Савіча).
Што вы ведаеце пра характар і культуру палешукоў?
Якую ролю адыгрываюць у тэксце нескланяльныя назоўнікі? Вызначце іх род.
Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку.
Размяркуйце назоўнікі з тэксту на групы паводле тыпаў скланення.
Разгледзьце фотаздымак. Як называецца возера, пададзенае на ім. і дзе яно знаходзіцца? Карыстаючыся матэрыялам з розных крыніц, раскажыце народнае паданне пра ўзнікненне яго назвы.
Практыкаванне № 252-2
Прачытайце табліцу. Якія формы маюць назоўнікі жаночага роду ў давальным і месным склонах?
Ці залежаць канчаткі назоўнікаў 1-га скланення ад адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці, асабовасці / неасабовасці?
Прывядзіце прыклады назваў населеных пунктаў свайго рэгіёна, якія змяняюцца як назоўнікі 1-га скланення.
Практыкаванне № 252-3
Устанавіце адпаведнасць паміж беларускімі і рускімі прыказкамі і прымаўкамі. Раскрыйце сэнс кожнай з іх. Якія вобразы народнай культуры закладзены ў гэтых творах?
Запішыце беларускія прыказкі, раскрываючы дужкі. Вызначце, у якіх формах ужываюцца назоўнікі 1-га скланення, растлумачце напісанне канчаткаў.
Практыкаванне № 252-4
Запішыце словазлучэнні, паставіўшы назоўнікі ў форму меснага склону адзіночнага ліку. Растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў.
З двума словазлучэннямі складзіце сказы.
Практыкаванне № 252-5
Разгледзьце схему Мінскага метрапалітэна. Запішыце па-беларуску назвы станцый, якія змяняюцца як назоўнікі 1-га скланення. Якія формы будуць мець гэтыя назвы ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку?
Складзіце маршрут для свайго сябра, які прыедзе з горада Рэчыцы на дзень адчыненых дзвярэй у Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і будзе дабірацца туды на метро.
Практыкаванне № 252-6
Устанавіце адпаведнасць паміж графамі табліцы. Вызначце, якія неадушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у (-ю).
Якія назоўнікі 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -а (-я)? Складзіце табліцу «Канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку».
Практыкаванне № 252-7
Прачытайце. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
1. І з гэтага жахлівага статк.. даносіўся голас караля Стаха (У. Караткевіч). 2. Калі растваруся ў натоўпе, дзе твар.. твар не знаходзіць, аблічча маё адродзіць айчыннае слова (П. Макаль). 3. Галоўную небяспеку для экіпаж.. і карабля ўяўлялі агромністыя астэроіды (С. Далідовіч). 4. Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, як дрыжаць ад ветр.. зоркі нада мной сн (М. Багдановіч). 5. Не ведаючы тэорыі вольных вершаў, не чуючы нічога пра факт існавання авангардызм. мама лісты мне пісала верлібрам* (Р. Барадулін). 6. Жывое ў вяках беларускае слова — народ.. душа і народ.. хвала (А. Бачыла). 7. Рыжым купалам трываліцца зара, туманы м ўліваюцца ў разоры, хустку досвітк.. накідвае гара, маналог апошні шэпчуць зоры (В. Кустава).
Практыкаванне № 252-8
Прачытайце. Улічваючы значэнні выдзеленых назоўнікаў, запішыце іх у форме адзіночнага ліку роднага склону. Растлумачце правапіс канчаткаў.
I. Гук — 1. Лінгвістычны тэрмін. 2. Ваганні паветра, якія мы ўспрымаем слыхам.
II. Перавод — 1. Дзеянне паводле дзеяслова пераводзіць — перавесці. 2. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе, праз плацёжныя сістэмы, з карткі на картку і інш.
III. Народ — 1. Насельніцтва якой-небудзь краіны, дзяржавы. 2. Сукупнасць людзей.
З адной парай слоў складзіце сказы.
Практыкаванне № 252-9
Прачытайце табліцу. Ад чаго залежыць напісанне канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў месным склоне адзіночнага ліку?
Практыкаванне № 252-10
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Абгрунтуйце сваю думку.
Жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак здаўна любілі цыркавое мастацтва. У другой палове XIX стагоддзя гамяльчане за невялікую плату маглі пабачыць выступленні фокуснікаў, жанглёраў, вулічных акрабатаў. Першы будынак Гомельскага цырка быў невялікім. Там не было ацяплення, гледачы сядзелі на драўляных лаўках, а артысты туліліся ў фанерных пакойчыках.
Будынак цырка, узведзены ў 1926 годзе, меў залу на дзве тысячы месцаў. Шаноўную публіку запрашалі на прадстаўленне з прыгожага разнога балкончыка.
Гамяльчане былі аматар.. цыркавога мастацтва, таму прафесійныя артысты любілі тут працаваць. Магчыма, гэта прадвызначыла з’яўленне ў Гомел.. новага цырк. адкрытага ў 1972 годзе. Сучасны цырк мае выгляд лятаючай талеркі — ён быў пабудаваны паводле тыпавога праект. таму такія ж незвычайныя пабудовы ёсць яшчэ ў пяці гарад.. былога СССР.
Гомель — адзін з самых маленькіх гарадоў былога СССР, якія маюць уласны стацыянарны цырк. Але дзякуючы зацікаўленай публіцы гэта ўстанова мае стабільна высокую акупальнасць (Паводле І. Зімневай).
Спішыце трэці і чацвёрты абзацы тэксту. Растлумачце напісанне канчаткаў назоўнікаў у адзіночным і множным ліку.
Знайдзіце ў тэксце назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення. Запішыце іх у форме меснага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце выбар канчаткаў.
Разгледзьце скульптуру вядомага клоўна каля Гомельскага цырка. Апішыце помнік. Сабака якой пароды быў яго верным сябрам? Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра клоўна Карандаша.
Практыкаванне № 252-11
Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў. Назавіце формы, якія могуць мець варыянтныя канчаткі.
1. Ведаем, жывём занадта мала, каб напрыканцы не шкадаваць, што не ўсё, чым доля нас вітала, з (годнасць) мы ўмелі адвітаць (Н. Мацяш). 2. Над Белай (Русь) — белы бусел з даверам выпрастаў крыло (В. Лукша). 3. Мне ў жыта хочацца ўвайсці, мне (вечнасць) здаецца жыта (А. Пысін). 4. Ляцяць і ляцяць сняжынкі, спадаюць на ціхі дол. Чысцюткай-чысцюткай (бель) заслалі палі вакол (П. Броўка). 5. Гадае той аб (прышласць) далёкай, хто верыць у сучаснае душой (П. Глебка). 6. Напэўна, не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: ці то над Нёманам, ці то над (Свіслач) (Я. Колас). 7. А лепей з (моладзь) у паходы на рэкі, у лясы, сады (П. Панчанка). 8. Зямля і неба звязаны дажджамі. Мы з роднай вёскай — (памяць) навек (П. Панчанка). 9. Беларус якраз адрозніваецца (шчодрасць), заўсёднай (гатоўнасць) прыйсці на дапамогу ў бядзе (У. Караткевіч).
Практыкаванне № 252-12
Разгледзьце схему. Паводле якога тыпу скланення змяняюцца назвы маладых істот? У чым асаблівасць іх змянення?
Практыкаванне № 252-13
Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.
Пра дзяцей ёсць вельмі добрая легенда. Жанчына некалі паскардзілася чараўніку, што рукі адвальваюцца: дзеці да году не ходзяць, цяляты, ягняты, жарабяты. Усіх на руках насі. Той узяўся дапамагчы. Кінуў цераз высокі м плот жарабя — пабегла, цяля — таксама, ягня — і яно пабегла.
«Ну, — кажа. — Давай дзіця». Маці абурылася: «Эге, так я табе і дам дзіця цераз высокі плот кідаць». — «Ну, то тады і насі…» (Паводле У. Караткевіча).
Выпішыце з тэксту рознаскланяльныя назоўнікі. Раскажыце пра асаблівасці змянення назоўніка маці.
Праскланяйце адну назву маладой істоты і назоўнік дзіця ў адзіночным і множным ліку. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
• Вызначце, як утварыліся дзеясловы загаднага ладу, што сустракаюцца ў тэксце.
Якія вы ведаеце легенды, паданні, прытчы пра стаўленне маці да сваіх дзяцей? Раскажыце адну з іх.
Практыкаванне № 252-14
Прачытайце табліцу. Якія назоўнікі мужчынскага і агульнага роду змяняюцца як рознаскланяльныя? Ад чаго залежыць напісанне іх канчаткаў?
Практыкаванне № 252-15
Запішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс канчаткаў. Ад чаго залежыць іх напісанне?
З (калега) Марыяй Дзмітрыеўнай, сумаваць па (Мікіта), быць сапраўдным (ханжа), адрасаваць (Кузьма) Чорнаму, пазычыць (Міша), з (плакса) сястрой, падараваць (сірата) Алегу, аб добрасумленным с (суддзя), не давяраць (хвалько) Сцяпану, пазнаёміцца са (старшыня) Верай Уладзіміраўнай, пайсці за братам (Слава), ганарыцца (дзядуля), паабяцаць (стараста) Марылі, дараваць (Сеня), перад нястрыманым (Ілья), захапляцца (Янка Купала), за таленавітым (ляўша).
Значок “Слоўнік” Якое слова мае значэнне ‘прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек; крывадушнік’?
Якога чалавека вобразна называюць ляўшой?
Разгледзьце ілюстрацыю В. Г. Брытвіна да казкі М. Ляскова «Ляўша». Які эпізод адлюстраваны на малюнку?
Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра беларускага «ляўшу».
Практыкаванне № 252-16
Запішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі і ставячы назоўнікі ў форму роднага ці творнага склону множнага ліку. Назавіце назоўнікі, якія могуць мець варыянтныя канчаткі.
Прынесці пяць (кілаграм), не заўважыць (селянін), купіць (банан), з палескіх (балота), каля новых (весніцы), ганарыцца (дзіця), многа (недакладнасць), з вялікімі (вочы), сарваць некалькі (памідор), не напоўніць (вядро), варэнне з (вішня), прытрымлівацца (норма), выехаць з (Калінкавічы), перад дзвюма (чвэрць), з курынымі (пяро).
Практыкаванне № 252-17
Прачытайце. Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай. Вызначце сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.
Што ж без цябе, настаўнік? Хто ж без цябе, настаўнік? Ты, настаўнік, быў у Скарыны і ў Гарыбальдзі. Ты, настаўнік, быў у Герцэна і ў Каліноўскага, у Карскага і ў Паўлава.
З якім пачуццём аўтар звяртаецца да настаўніка? Што вы ведаеце пра асоб, згаданых у тэксце?
Якую ролю адыгрываюць у тэксце паўторы слоў настаўнік, вечны, прадаў і інш.?
Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце свой выбар.
• Вызначце, якімі спосабамі ўтвораны словы чалавецтва, чалавечнасць, падбярыце да іх аднакаранёвыя.
Раскажыце, як змяняюцца ўласныя назвы з тэксту.
Праскланяйце прозвішчы вучняў вашага класа (або вашых сяброў, знаёмых), якія змяняюцца як уласны назоўнік Паўлаў. У чым асаблівасць скланення аманімічных такім прозвішчам назваў населеных пунктаў?
Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых у тэксце слоў.
Практыкаванне 252-18
Прачытайце. Дапоўніце табліцу неабходнымі формамі назоўнікаў. Раскажыце пра асаблівасці скланення прозвішчаў такога тыпу.
Падрыхтуйце паведамленне пра сусветна вядомых асоб, якія маюць такія прозвішчы.
Практыкаванне № 252-19
Прачытайце. Падбярыце да тэксту загаловак.
Калі чалавек імкнецца сур’ёзна і дасканала авалодаць вуснай беларускай мовай, яму варта ўслухоўвацца ў гучанне м кожнага слова, імкнуцца не толькі правільна вымавіць, зразумець лексічнае значэнне слова, яго сінанімічнасць, але і дакладна ўжыць гэта слова на патрэбным месцы ў сказе, словазлучэнні, вусным выказванні. Разам з тым сістэматычнае чытанне кніг і асобных твораў мастацкай літаратуры, часопісаў і газет дапаможа не толькі ў авалоданні роднай вуснай мовай, але і ў глыбокім пазнанні нацыянальнай культуры і гісторыі. сн
Варта набыць ці ўзяць у бібліятэцы неабходныя для працы кнігі і слоўнікі (арфаграфічны, тлумачальны, сінанімічны, фразеалагічны, перакладны, этымалагічны, крылатых слоў і выразаў). Можна выкарыстаць наступныя выданні: Янкоўскі Ф. М. «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы»; Шкраба І., Шкраба Р. «Крынічнае слова (беларускія прыказкі і прымаўкі)»; Санько З. «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем»; Гаўрош Н. В., Лепешаў І. Я., Янкоўскі Ф. М. «Фразеалагічны слоўнік»; Клышка М. К. «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў», Пазнякоў М. П. «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы»; Еўсіевіч Н. П., Кунцэвіч Н. П., Нікалаева В. М., Русак В. П. «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя», «Беларускі арфаграфічны слоўнік» пад рэдакцыяй. Лукашанца А. А. і іншыя. Таксама трэба чытаць творы вуснай народнай творчасці, беларускай літаратуры, біяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў (Паводле З. Куставай, В. Салаўёвай).
Якія іншыя слоўнікі вы параілі б для карыстання пры авалоданні беларускай мовай? Назавіце іх аўтараў.
Раскажыце пра асаблівасці змянення прозвішчаў аўтараў слоўнікаў з тэксту. Якія прозвішчы адносяцца да нескланяльных назоўнікаў?
Карыстаючыся матэрыяламі сайта www.slounik.org і іншымі крыніцамі інфармацыі, падрыхтуйце паведамленне пра сучасныя граматычныя слоўнікі.